Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Іран заявіў пра падрыў яшчэ чатырох танкераў у Армузкай пратоцы і затрыманьне двух суднаў 18 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ: ТРАНСПАРТ

22 і 29 кастрычніка паміж Менскам і Берасьцем адменяць шэсьць чыгуначных рэйсаў

Беларуская чыгунка адмяняе цягнікі № 727/728, 725/726 і 737/738 паміж Менскам і Берасьцем 22 і 29 кастрычніка. Прычына — рамонт мосту каля Гарадзеі. Таксама скарочаныя міжнародныя маршруты і прызначаныя дадатковыя рэйсы.

Графіка «Варты»

Беларуская чыгунка папярэдзіла пра адмену шасьці рэйсаў паміж Менскам і Берасьцем 22 і 29 кастрычніка. Прычынай стаў плянавы капітальны рамонт чыгуначнага мосту на перагоне Гарадзея — Пагарэльцы.

У гэтыя дзьве даты ня будуць хадзіць цягнікі № 727/728, № 725/726 і № 737/738 у абодвух напрамках.

Зьмены закрануць і міжнародныя маршруты. Цягнік № 51 з Санкт-Пецярбургу, які адправіцца 21 і 28 кастрычніка, даедзе толькі да Менску замест Берасьця. Цягнік № 52 у зваротным напрамку 22 і 29 кастрычніка будзе адпраўляцца зь Менску.

Цягнік № 27 з Масквы з адпраўленьнем 21 і 28 кастрычніка таксама завершыць маршрут у Менску, не даехаўшы да Берасьця.

Для пасажыраў прызначаныя дадатковыя рэйсы. Цягнік № 655 будзе адпраўляцца зь Менску ў 18:39 і прыбываць у Берасьце ў 23:35. Таксама заплянаваныя дадатковыя цягнікі паміж Берасьцем і Баранавічамі.

Асобныя рэгіянальныя цягнікі будуць хадзіць паводле зьмененага раскладу. Перад паездкай 22 або 29 кастрычніка варта праверыць свой рэйс і магчымасьць перасадкі праз афіцыйныя сэрвісы Беларускай чыгункі.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі