Фэдэральная камісія сувязі ЗША (FCC) дадала ў Covered List замежна вырабленыя advanced robotic devices, у тым ліку гуманоідных і чатырохногіх робатаў, а таксама інвэртары. Гэта азначае, што новыя мадэлі такога абсталяваньня звычайна ня змогуць атрымаць FCC-аўтарызацыю для імпарту, маркетынгу ці продажу ў ЗША.
FCC удакладняе, што крок не закранае ўжо набытыя або раней зацьверджаныя мадэлі. Associated Press паведамляе, што рашэньне найперш б’е па Кітаі, які цяпер дамінуе на сусьветным рынку гуманоідных робатаў. Пэкін ужо назваў гэты крок пратэкцыянісцкім.
У факшытзе FCC гаворыцца, што ўлады лічаць рызыкоўнымі як сеткавыя магчымасьці робатаў, так і аддаленую сувязь інвэртараў, якая можа ствараць уразьлівасьці для крытычнай інфраструктуры. Для робатаў і інвэртараў пакінулі выключэньне: асобныя мадэлі могуць атрымаць conditional approval ад амэрыканскіх ведамстваў і тады не трапяць пад новае абмежаваньне.
Гэта пашырае тэхналагічнае супрацьстаяньне ЗША і Кітаю з чыпаў, софту і дронаў на фізычнае AI-абсталяваньне і энэргетычныя кампанэнты. Пакуль незразумела, наколькі часта будуць выдавацца выключэньні і як хутка амэрыканскі рынак знойдзе замену таньнейшым замежным пастаўкам.