Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Іран заявіў пра падрыў яшчэ чатырох танкераў у Армузкай пратоцы і затрыманьне двух суднаў 18 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ

Мінінфарм Беларусі дадаў яшчэ 13 кніг у сьпіс забароненых да распаўсюду

Мінінфарм Беларусі дадаў 13 кніг у сьпіс выданьняў, распаўсюд якіх улады лічаць шкодным нацыянальным інтарэсам; цяпер у пераліку 271 пазыцыя.

Графіка «Варты»

Міністэрства інфармацыі Беларусі пашырыла сьпіс друкаваных выданьняў, распаўсюд якіх улады лічаць здольным «нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам». У абноўленым пераліку дадалося 13 кніг, а агульная колькасьць пазыцыяў вырасла да 271.

Сярод новых пазыцыяў — раман Марка Леві «НОА», дзьве кнігі Модэста Гарсіі, а таксама творы Марал Атмаджы, Марыі Салаўёвай, Ліі Аструм, І. В. Афэліі, Веранікі Дэсманд, Алексіса Патана, Сі Джэй Скьюз, Г’юбэрта Сэлбі-малодшага і Джэйд Прэсьлі. Паводле Мінінфарму, калі будзе выяўлена распаўсюджваньне кніг з гэтага сьпісу, ведамства можа спыніць дзеяньне пасьведчаньня аб дзяржаўнай рэгістрацыі распаўсюдніка друкаваных выданьняў.

Мінінфарм таксама вядзе Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў; гэта іншы пералік.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі