Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Іран заявіў пра падрыў яшчэ чатырох танкераў у Армузкай пратоцы і затрыманьне двух суднаў 19 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ

Кіраўнікі рэгіянальных КГБ і КГК увойдуць у абласныя і Менскі гарадзкі выканкамы

Указ №531 прадугледжвае ўключэньне кіраўнікоў рэгіянальных падразьдзяленьняў КГБ і КГК у абласныя выканкамы і Менскі гарвыканкам; раней такой прамой нормы не было.

Графіка «Варты»

Кіраўнікі рэгіянальных падразьдзяленьняў КГБ і Камітэту дзяржаўнага кантролю будуць уваходзіць у склад абласных выканаўчых камітэтаў і Менскага гарвыканкаму. Гэта прадугледжвае ўказ №531 ад 5 кастрычніка, апублікаваны 7 кастрычніка.

Паводле апублікаванай рэдакцыі, у склад адпаведнага выканкаму ўваходзяць старшыня і ягоныя намесьнікі, кіраўнік справаў, начальнік рэгіянальнага ўпраўленьня ўнутраных справаў, а таксама кіраўнікі адпаведных падразьдзяленьняў КГБ і КГК. Раней норма дазваляла ўключаць іншых службовых асобаў паводле рашэньня старшыні выканкаму з узгадненьнем з Лукашэнкам; у новай рэдакцыі гэтай нормы няма.

Указ мяняе фармальны склад органаў мясцовай выканаўчай улады, але сам па сабе не вызначае новых асобных паўнамоцтваў КГБ або КГК у выканкамах.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі