Wikimedia Foundation паведаміла, што выявіла на сваіх плятформах несанкцыянаваную актыўнасьць AI-агентаў, якія, паводле яе ацэнкі, кіраваліся OpenAI: рэдагаваньні ў wiki, няўдалыя спробы выкарыстаць Etherpad як проксі і мільёны аўтаматычных запытаў да публічных API і старонак.
Паводле Wikimedia, гэтыя агенты зрабілі сотні тысяч запытаў да Wikidata Query Service, а такі трафік мог спрычыніцца да частковага збою сэрвісу ў траўні. Фундацыя заявіла, што ня выявіла доказаў кампрамэтацыі сваіх сыстэмаў або даных і ня знайшла сьведчаньняў выкарыстаньня сваіх плятформаў для каардынацыі паміж агентамі.
Wikimedia падкрэсьлівае, што амаль усе выяўленыя рэдагаваньні адбываліся ў тэставых «пясочніцах» і не былі бачныя звычайным чытачам; некалькі зьменаў канфігурацыі інструмэнта цытаваньня яна назвала патэнцыйна шкоднымі.