Чад афіцыйна паведаміў Генэральнаму сакратару ААН, што пачынае працэдуру выхаду з Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суду. Пра гэта паведамілі Associated Press і Anadolu са спасылкай на заяву ўладаў Нджамэны.
Урад Чаду абвінаваціў МКС у абмежаванай эфэктыўнасьці і ў выбарчым падыходзе, які, на думку Нджамэны, непрапарцыйна канцэнтруецца на афрыканскіх краінах. Паводле правілаў самога статуту, выхад не адбываецца адразу: працэс звычайна займае ня менш за год пасьля афіцыйнага паведамленьня.
Гэты крок ставіць Чад у адзін шэраг з Малі, Буркіна-Фасо і Нігерам, якія таксама пачалі працэдуры выхаду. AP адзначае, што Вашынгтон ужо вітаў рашэньне Нджамэны, таму пытаньне пра будучыню МКС цяпер яшчэ мацней зьвязваецца ня толькі з афрыканскай крытыкай суду, але і з шырэйшым палітычным ціскам з боку ЗША.