Anthropic 22 верасьня выпусьціла Claude Opus 5.5. Кампанія заяўляе, што новая мадэль на большасьці задач працуе на ўзроўні Claude Fable 5.1 і каштуе на 40% таньней за Opus 5.
Асобная зьмена датычыць кібербясьпекі. Anthropic піша, што Opus 5.5 атрымаў абмежаваньні, падобныя да тых, што дзейнічаюць у Fable 5.1: большасьць кіберзадач аўтаматычна перанакіроўваецца на Opus 4.8. Для правераных спэцыялістаў па абароне кампанія плянуе пашырыць Cyber Verification Program.
Паводле Anthropic, перад рэлізам мадэль правяралі вонкавыя ацэншчыкі Frontier Design і METR. The Verge адзначае, што выпуск адбыўся пасьля некалькіх інцыдэнтаў падчас тэставаньня AI-мадэляў, якія ўзмацнілі ўвагу да абмежаваньняў для аўтаномных кібермагчымасьцяў.