Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Трамп заявіў, што ЗША спыняць вайсковую дапамогу Ізраілю да канца 2026 году 2 гадзіны таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

ЭЎРОПА І БЯСЬПЕКА

Польшча ўзмацніла ахову мяжы з Расеяй пасьля папярэджаньняў пра магчымыя дывэрсіі

3 лістапада Дональд Туск паведаміў пра падазроную актыўнасьць на польска-расейскай мяжы. На фоне папярэджаньняў аб магчымых дывэрсіях Польшча ўзмацніла паліцэйскія і вайсковыя сілы ў паўночна-ўсходніх ваяводзтвах каля Расеі і Беларусі. Намеры людзей, заўважаных каля мяжы, не ўстаноўленыя.

Графіка «Варты»

Польшча ўзмацніла ахову паўночна-ўсходніх межаў пасьля папярэджаньняў спэцслужбаў пра магчымыя дывэрсіі і правакацыі ў першай палове лістапада. 3 лістапада прэм’ер-міністар Дональд Туск паведаміў пра падазроную актыўнасьць каля мяжы з расейскай Калінінградзкай вобласьцю ўначы.

Паводле Туска, памежнікі заўважылі людзей зь ліхтарамі неўзабаве пасьля поўначы. Польскія службы апэратыўна адрэагавалі. Прэм’ер заявіў, што магчымую правакацыю ўдалося прадухіліць, аднак прызнаў, што намер заўважаных людзей дакладна ўстанавіць немагчыма.

Раней польскія і саюзьніцкія выведныя службы папярэдзілі пра рызыку дывэрсіяў або больш сур’ёзных інцыдэнтаў, уключна з магчымым пранікненьнем узброеных людзей на польскую тэрыторыю. Генэрал Алексус Грынкевіч, галоўнакамандуючы аб’яднанымі сіламі NATO ў Эўропе, таксама папярэджваў пра падобныя рызыкі падчас візыту ў Варшаву.

У Вармінска-Мазурскім і Падляскім ваяводзтвах працуе ўзмоцненая групоўка паліцыі, вайскоўцаў, памежнай аховы і контратэрарыстычных падразьдзяленьняў. Іхныя дзеяньні каардынуе спэцыяльны штаб у Варшаве.

Паводле Польскага радыё, паліцэйскія падразьдзяленьні пераведзеныя ў стан павышанай гатоўнасьці на 2–8 лістапада. Меры ахопліваюць рэгіёны каля расейскай і беларускай межаў, хоць начны інцыдэнт адбыўся менавіта на польска-расейскім участку.

Варшава разглядае гэтыя захады як папераджальную апэрацыю. Пацьверджаньня таго, што заўважаныя людзі рыхтавалі дывэрсію або дзейнічалі па загадзе расейскіх службаў, пакуль няма.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі