Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Іран заявіў пра падрыў яшчэ чатырох танкераў у Армузкай пратоцы і затрыманьне двух суднаў 14 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ І ЗША

ЗША зьнялі пэрсанальныя санкцыі з кіраўніка «Беларуськалію» Андрэя Рыбакова

21 кастрычніка OFAC выключыла генэральнага дырэктара «Беларуськалію» Андрэя Рыбакова з санкцыйнага сьпісу SDN. Прычыны не названыя. Санкцыі супраць самога прадпрыемства аўтаматычна не адмяняюцца.

Графіка «Варты»

21 кастрычніка Міністэрства фінансаў ЗША выключыла генэральнага дырэктара «Беларуськалію» Андрэя Рыбакова з санкцыйнага сьпісу SDN. Рашэньне апублікавала Ўправа кантролю за замежнымі актывамі (OFAC).

Зь сьпісу выдалілі тры запісы з рознымі варыянтамі напісаньня імя Рыбакова лацінкай. У афіцыйным дакумэнце пазначаны Андрэй Аляксеевіч Рыбакоў, які нарадзіўся 11 ліпеня 1976 году ў Магілёве. Прычыны зьняцьця абмежаваньняў амэрыканскае ведамства не назвала.

Рыбакоў знаходзіўся пад санкцыямі ЗША з 9 жніўня 2021 году. Тады ён узначальваў канцэрн «Белнафтахім». Амэрыканскія ўлады ўвялі супраць яго абмежаваньні на падставе ўказу № 13405, зьвязаўшы яго дзейнасьць з падсанкцыйным канцэрнам.

Кіраўніком «Беларуськалію» Рыбакоў стаў у лістападзе 2024 году. Гэта адно з асноўных прадпрыемстваў беларускай калійнай прамысловасьці, якая застаецца аб’ектам міжнародных санкцыяў.

Цяперашняе рашэньне азначае выключэньне канкрэтнай фізычнай асобы з амэрыканскага санкцыйнага сьпісу. Яно не адмяняе аўтаматычна санкцыі супраць самога прадпрыемства або іншых беларускіх арганізацыяў.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі