Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Іран заявіў пра падрыў яшчэ чатырох танкераў у Армузкай пратоцы і затрыманьне двух суднаў 16 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ І БЯСЬПЕКА

Лукашэнка зноў запатрабаваў стварыць народнае апалчэньне ў кожным сельсавеце Беларусі

16 кастрычніка Лукашэнка паўтарыў патрабаваньне стварыць узброеныя атрады народнага апалчэньня ў кожным сельсавеце. Падобнае патрабаваньне выказвалася яшчэ ў 2023 годзе. Колькасьць новых атрадаў і тэрміны стварэньня не названыя.

Графіка «Варты»

Аляксандар Лукашэнка 16 кастрычніка зноў заявіў, што ў кожным сельсавеце Беларусі павінен дзейнічаць атрад народнага апалчэньня. Падчас наведваньня Віцебскай вобласьці ён назваў сельсаветы асновай для стварэньня такіх узброеных фармаваньняў.

Паводле Лукашэнкі, атрады павінны мець аўтаматы, кулямёты і гранаты. Ён заявіў, што ўзбраеньне ўжо падрыхтаванае, і станоўча ацаніў выкарыстаньне бесьпілётнікаў падчас навучаньня апалчэнцаў.

Лукашэнка апісаў тры ўзроўні абароны: народнае апалчэньне, тэрытарыяльныя войскі і рэгулярную армію. Ён падкрэсьліў, што ўся структура падпарадкоўваецца яму як галоўнакамандуючаму.

Гаворка, аднак, не пра стварэньне апалчэньня з нуля. Пра неабходнасьць атрадаў пры сельсаветах Лукашэнка казаў яшчэ ў 2023 годзе. Тады ж быў прыняты закон «Аб народным апалчэньні», які вызначыў прававыя асновы ўдзелу грамадзянаў у такіх фармаваньнях.

Цяпер Лукашэнка патрабуе пашырыць іхную сетку. Колькі атрадаў ужо створана, колькі яшчэ плянуецца арганізаваць і ў якія тэрміны, з паведамленьняў пра цяперашнюю паездку не вынікае.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі