Ініцыятыва BELPOL апублікавала зьвесткі пра кантракт паміж Менскім заводам колавых цягачоў і маскоўскім АТ «Оборонительные системы». Паводле атрыманых арганізацыяй дакумэнтаў, расейскаму заказчыку маюць паставіць 30 спэцыяльных шасі: 20 МЗКЦ-8021-021 і па пяць МЗКЦ-8022-021 і МЗКЦ-80211-021.
Пастаўкі, паводле BELPOL, разьлічаныя да 2029 году. Шасі гэтай лінейкі выкарыстоўваюцца як плятформы для вайсковага абсталяваньня, у тым ліку элемэнтаў сыстэмаў супрацьпаветранай абароны і радыёлякацыйных станцыяў.
Зьвесткі пра сам кантракт паходзяць з дакумэнтаў BELPOL і пакуль ня маюць незалежнага пацьверджаньня ад бакоў пагадненьня. Рада ЭЗ раней уводзіла абмежаваньні супраць беларускага вайскова-прамысловага комплексу за падтрымку расейскай вайны супраць Украіны.