Санітарна-эпідэміялягічная служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла ўвоз і продаж трох відаў расейскай прадукцыі. Сярод іх — травяны збор, на ўпакоўцы якога заяўлена ўжываньне «пры грыпе, каранавіруснай інфэкцыі». Спэцыялісты палічылі гэтыя зьвесткі пра лячэбныя ўласьцівасьці і паказаньні недакладнымі.
Таксама пад забарону трапілі замарожаныя галубцы «Поспел», у якіх выявілі Listeria monocytogenes, і пэрсікавае паветранае суфле «Пухлый кролик» з парушэньнем патрабаваньняў да ўтрыманьня фарбавальніка «Сонечны захад».
Паводле паведамленьня санітарнай службы, вяртаньне гэтай прадукцыі на беларускі рынак магчымае толькі пасьля карэкцыйных захадаў вытворцаў і пацьверджаньня належнага кантролю якасьці.