Прэм’ер-міністар Швэцыі Ульф Крыстэрсан 17 верасьня падаў заяву аб адстаўцы пасьля таго, як паводле абноўленага папярэдняга выніку апазыцыйныя партыі атрымалі большасьць месцаў у Рыксдагу. Старшыня Рыксдагу Андрэас Норлен распачаў працэдуру вылучэньня новага прэм’ер-міністра.
Паводле Выбарчай управы Швэцыі, чатыры апазыцыйныя партыі маюць папярэдне 176 месцаў у 349-мясцовым Рыксдагу, а партыі ўрадавага блёку — 173. Сацыял-дэмакраты атрымліваюць 99 мандатаў і застаюцца найбуйнейшай партыяй. Канчатковы вынік яшчэ не зацьверджаны: працягваецца фінальны падлік, пасьля якога магчымыя карэктывы.
Норлен паведаміў, што 18 верасьня правядзе асобныя перамовы з прадстаўнікамі ўсіх парлямэнцкіх партыяў. Пакуль не вызначана, якая дакладна кааліцыя зможа сфармаваць новы кабінэт.