Паводле Дзьмітрыя Шышова, Іміграцыйная і мытная служба ЗША (ICE) прыняла рашэньне вызваліць беларускую суіскальніцу прытулку Кацярыну Бартко. Пра гэта яе хлопец паведаміў «Варце» а 10:59 паводле чыкаскага часу.
Шышоў паведаміў, што «Кацю адпускаюць» і што ICE прыняла рашэньне яе выпусьціць.
На момант падрыхтоўкі матэрыялу «Варта» не знайшла публічнага пацьверджаньня ад ICE, што Бартко ўжо фактычна пакінула ўтрыманьне. Таму мы паведамляем менавіта пра прынятае рашэньне са спасылкай на Шышова, а не пра завершанае вызваленьне.
Бартко знаходзілася пад вартай ICE з чэрвеня. 13 верасьня яе перавялі ў шпіталь у Канзас-Сіці. «Варта» пісала пра гэта 14 верасьня.