Узброеныя сілы Даніі паведамілі, што расейскі фрэгат у міжнародных водах каля Гедсэра выпусьціў дзьве піратэхнічныя сыгнальныя ракеты ў бок вайсковага верталёта Fennec, які выконваў звычайную фотаздымку карабля. Паводле дацкага камандаваньня, адна з ракет прайшла на малой адлегласьці ад верталёта.
Дацкае войска ўдакладніла, што такія ракеты звычайна выкарыстоўваюцца на моры як сыгнал для прыцягненьня ўвагі. Associated Press перадала дацкую вэрсію і прывяла рэакцыю расейскага амбасадара Ўладзіміра Барбіна: ён назваў дзеяньні дацкага верталёта правакацыйнымі і заявіў, што дацкія вайсковыя верталёты раней выконвалі небясьпечныя манэўры каля расейскіх караблёў. Крэмль адмовіўся камэнтаваць інцыдэнт, спаслаўшыся на адсутнасьць дэталяў.