Дзярждэп ЗША апублікаваў верасьнёўскі візавы бюлетэнь. Для лятарэі DV-2026 мяжа па Эўропе паднялася да 47 500, а ўсе візы гэтага фінансавага году могуць быць выдадзеныя толькі да 30 верасьня 2026 году.
USCIS на сваёй старонцы табліцаў падачы пазначыла, што ў верасьні 2026 году заяўнікі па працоўных катэгорыях зьмены статусу ўнутры ЗША мусяць арыентавацца на табліцу канчатковых датаў. У самім бюлетэні Дзярждэп таксама папярэджвае, што да канца фінансавага году ў асобных катэгорыях магчымыя адкат чаргі або статус «недаступна».
Асобна гэта важна для DV-2026: гэта апошні месяц, калі яшчэ можна пасьпець атрымаць візу або завяршыць зьмену статусу, бо пасьля 30 верасьня праграма для фінансавага году 2026 сканчаецца. Для Эўропы верасьнёўская мяжа паднятая да 47 500 супраць 29 000 у жніўні.
Калі ваша прыярытэтная дата блізкая да цяперашняй мяжы або вы ідзяце па DV-2026, цяпер важна праверыць табліцы USCIS, сабраць патрэбныя дакумэнты і не адкладаць падачу або інтэрвію на канец верасьня.