Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Швэцыі папярэдні падлік дае апазыцыйнаму блёку перавагу ў адзін мандат 11 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ: ВОЙСКА

У Беларусі правяраюць артылерыйскую брыгаду: асобныя падразьдзяленьні даўкамплектуюць да штатаў ваеннага часу

24 жніўня ў Беларусі пачалася праверка баявой гатоўнасьці адной з артылерыйскіх брыгадаў цэнтральнага падпарадкаваньня; асобныя падразьдзяленьні маюць адмабілізаваць і даўкамплектаваць да штатаў ваеннага часу.

Графіка «Варты»

24 жніўня ў Беларусі пачалася праверка баявой гатоўнасьці адной з артылерыйскіх брыгадаў цэнтральнага падпарадкаваньня. Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч уручыў міністру абароны Віктару Хрэніну распараджэньне на выкананьне навучальна-баявых задач.

Паводле паведамленьня Мінабароны, якое цытуюць беларускія мэдыя, брыгаду маюць прывесьці ў гатоўнасьць да выкананьня задач, а асобныя падразьдзяленьні — адмабілізаваць і даўкамплектаваць да штатаў ваеннага часу.

Вальфовіч заявіў, што гэтым разам правяраюць усю вэртыкаль кіраваньня ад міністра абароны да асобнага падразьдзяленьня. Асаблівую ўвагу, паводле яго, нададуць сучасным спосабам агнявога паражэньня і кіраваньня з улікам досьведу войнаў ва Ўкраіне і Іране.

Ён таксама паведаміў, што ў найбліжэйшы час праверкі закрануць і іншыя структуры вайсковай арганізацыі дзяржавы. Пры гэтым сам Вальфовіч назваў цяперашнія мерапрыемствы плянавай падрыхтоўкай. Назва брыгады і маштаб прызыву з запасу публічна не названыя.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі