Уявім: табе трэба ляцець на вясельле або пахаваньне. Даты жорсткія, адмовіцца ад паездкі амаль немагчыма. Авіякампанія ведае толькі попыт на рэйс, ці алгарытм аднойчы зможа ведаць яшчэ і тое, наколькі адчайна менавіта табе патрэбны гэты квіток?
4 жніўня Сэнат ЗША правёў слуханьне пра AI surveillance pricing: мадэль, пры якой асабістыя зьвесткі могуць дапамагаць вызначаць, колькі канкрэтны чалавек гатовы заплаціць.
FTC раней выявіла, што pricing-пасярэднікі тэхнічна могуць выкарыстоўваць геалякацыю, гісторыю браўзэру і пакупак, характарыстыкі прылады і нават паводзіны чалавека на старонцы. На гэтай аснове можна фармаваць розныя цэны або прапановы для розных спажыўцоў.
У авіяцыі галоўная спрэчка разгарнулася вакол Delta. Кампанія тэстуе AI-сістэму Fetcherr для revenue management. Delta прызнае выкарыстаньне AI для прагнозу попыту і рэкамэндацыяў па цэнах, але адмаўляе, што асабістыя зьвесткі пасажыра выкарыстоўваюцца для індывідуальнага тарыфу. Паводле кампаніі, Fetcherr працуе з агрэгаванымі рынкавымі данымі.
JetBlue дала крытыкам яшчэ больш гучны аргумэнт. Пасьля скаргі пасажыра на рэзкі рост кошту квітка для паездкі на пахаваньне афіцыйны акаўнт кампаніі параіў ачысціць cache і cookies або паспрабаваць incognito mode. JetBlue пазьней назвала гэты савет памылкай і заявіла, што тарыфы не залежаць ад cached data або асабістай інфармацыі. Пасьля гэтага сэнатар Ruben Gallego і кангрэсмэн Greg Casar запатрабавалі тлумачэньняў пра магчымую ролю AI і асабістых зьвестак у цэнаўтварэньні.
Тут і праходзіць галоўная мяжа. Dynamic pricing існуе дзесяцігодзьдзямі: кошт мяняецца праз попыт, колькасьць месцаў, дату вылету і канкурэнцыю. Surveillance pricing пачынаецца тады, калі цана можа залежаць ня толькі ад рынку, але і ад таго, што алгарытм ведае пра пакупніка.
Пакуль няма доказаў, што авіякампаніі чытаюць Gmail-запрашэньні на вясельле або бачаць пошук пахавальнага дому і аўтаматычна накручваюць $200. Але тэхналёгія, якая ператварае лічбавы профіль у прагноз гатоўнасьці плаціць, ужо існуе. Таму пытаньне цяпер ня столькі ў тым, ці можна гэта зрабіць, колькі ў тым, ці дазволяць гэта рабіць.