Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Газе ізраільскі ўдар забіў двух супрацоўнікаў «Лекараў бязь межаў»: арганізацыя патрабуе расьсьледаваньня 3 гадзіны таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

ЗДАРЭНЬНІ

У Кіеве мужчына голым выкачаўся ў смале, каб стаць «непрыкметным» і абрабаваць краму

У Кіеве 26-гадовы мужчына выкачаўся ў смале, каб зьліцца з цемрай і абрабаваць краму; пасьля затрыманьня паліцыянты адмывалі яго больш за пяць гадзінаў.

Графіка «Варты»

У Кіеве 26-гадовы мужчына вырашыў падысьці да кансьпірацыі творча: паводле паліцыі, перад начным рабаваньнем крамы ён залез у бочку са смалой на будоўлі, спадзеючыся зьліцца з цемрай.

Далей плян пачаў развальвацца.

Мужчына пашкодзіў нагой шкляныя дзьверы супэрмаркету і набраў у мяшок цыгарэты, сок, цукеркі, апэльсін, грэйпфрут і вільготныя сурвэткі. Узяць больш не далі ахоўнікі, таму ён уцёк.

Па дарозе дадому, паводле паліцыі, мужчына пачаў кідаць камяні ў вокны ліцэю. Там яго і знайшлі праваахоўнікі разам з мяшком крадзенага.

Але найцяжэйшая частка гісторыі дасталася ўжо паліцыянтам. Каб даставіць затрыманага ва ўпраўленьне і дапытаць, яго давялося адмываць больш за пяць гадзінаў. На гэта пайшлі шчоткі для абутку, 12 літраў алею і 4 літры мыйнага сродку.

Мужчыну паведамілі пра падазрэньне ў рабаваньні і хуліганстве.

Чаму мужчыну адмылі, а не вывалялі ў пер’і, пытаньне засталося адкрытым.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі