Губэрнатар Тэхасу Грэг Абат 3 жніўня загадаў не прасоўваць далей новыя праекты дата-цэнтраў у працэсе падключэньня да сеткі ERCOT, пакуль Public Utility Commission of Texas і ERCOT не завершаць поўны аўдыт. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісьце губернатару да рэгулятараў і ў паведамленьні Texas Tribune.
Гэта ўжо не проста просьба пра дадатковыя паўнамоцтвы. Цяпер гаворка пра фактычную паўзу для новых ухваленьняў: штат хоча праверыць, колькі электрычнасьці і вады запатрабуюць праекты, ці будуюць яны ўласную генэрацыю, якія падатковыя льготы атрымліваюць, як уплываюць на суседнія супольнасьці і каму фактычна належаць.
Абат таксама загадаў не падключаць да сеткі тыя праекты, што не адпавядаюць патрабаваньням PUCT, ERCOT і законам штату. Texas Tribune адзначае, што тэрмін аўдыту пакуль не названы, таму невядома, як доўга працягнецца гэтая паўза.
Раней «Варта» ўжо пісала пра гэты сюжэт, калі рэгулятары толькі прасілі пашырыць іхныя паўнамоцтвы: папярэдні допіс. Новы факт цяпер у тым, што губернатар перайшоў ад агульных даручэньняў да канкрэтнай каманды не прасоўваць новыя праекты без праверкі.