Тэхаская жыхарка Джэсіка Трэвіньё, якая мела дзейны DACA і дазвол на працу да красавіка 2027 году, падала пазоў пасьля таго, як USCIS паведаміла пра намер спыніць яе абарону. Паводле Associated Press, ведамства спаслалася на «unauthorized travel outside of the United States» 25 сакавіка 2026 году — у той самы дзень, калі DHS фактычна вывезла яе ў Мэксыку.
USCIS на сваёй старонцы DACA і ў FAQ сапраўды папярэджвае, што несанкцыянаваны выезд можа перапыніць бесперапыннае пражываньне, а перад спыненьнем DACA звычайна выдаецца Notice of Intent to Terminate. Але Трэвіньё сьцьвярджае, што не пакідала краіну добраахвотна і не адмаўлялася ад права на абскарджаньне.
Гэта робіць справу значнай не толькі для адной сям’і. Калі суд не ўмяшаецца, адміністрацыя фактычна паспрабуе выкарыстаць саму дэпартацыю як падставу, каб заднім чыслом пазбавіць чалавека DACA. Для іншых атрымальнікаў DACA гэта сыгнал, што нават дзейны статус і дазвол на працу не гарантуюць абароны ад агрэсіўнага тлумачэньня правілаў.