Юры Стыльскі, фронтмэн «Дай Дарогу!», едзе ў вялікі восеньскі тур па ЗША і Канадзе. У афіцыйнай абвестцы Belarusians in Chicago апублікаваныя 14 гарадоў і дат ад канца верасьня да пачатку лістапада.
Стыльскі — вакаліст, гітарыст і аўтар музыкі ды тэкстаў «Дай Дарогу!». Гурт паўстаў у Берасьці ў 1998 годзе і за наступныя дзесяцігодзьдзі стаў адным з найбольш пазнавальных імёнаў беларускай панк-рокавай сцэны.
Даты туру:
- 26 верасьня — Дэнвэр, Каларада
- 27 верасьня — Вашынгтон, D.C.
- 2 кастрычніка — Остын, Тэхас
- 3 кастрычніка — Сан-Дыега, Каліфорнія
- 9 кастрычніка — Сіэтл, Вашынгтон
- 10 кастрычніка — Сан-Францыска, Каліфорнія
- 11 кастрычніка — Сакрамэнта, Каліфорнія
- 17 кастрычніка — Чыкага, Ілінойс
- 18 кастрычніка — Філадэльфія, Пэнсыльванія
- 24 кастрычніка — Нью-Ёрк, Нью-Ёрк
- 25 кастрычніка — Бостан, Масачусэтс
- 29 кастрычніка — Манрэаль, Квэбэк
- 1 лістапада — Таронта, Антарыё
- 4 лістапада — Атава, Антарыё
Пакуль гэта фармат SAVE THE DATE: для часткі гарадоў пляцоўкі, час пачатку, кошт і спасылкі на квіткі яшчэ не апублікаваныя. Арганізатары абяцаюць паведаміць падрабязнасьці пазьней, таму перад паездкай варта праверыць актуальную афіцыйную абвестку свайго гораду.