Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
AP: ключавы нафтаправод Саудаўскай Арабіі можа застацца пераважна па-за працай 3–5 тыдняў 3 гадзіны таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

ЗША: ФЭДЭРАЛЬНЫ СУД

У Мінэсоце ўдзельнік маштабнай махлярскай схемы атрымаў 10 гадоў турмы за спробу падкупіць прысяжную

Фэдэральны суд прысудзіў Абдыязіза Шафіі Фараха да 10 гадоў турмы за ўдзел у спробе перадаць прысяжнай $120 тысяч дзеля апраўдальнага вэрдыкту.

Графіка «Варты»

Фэдэральны суд у Мінэсоце прысудзіў 37-гадовага Абдыязіза Шафіі Фараха да 10 гадоў турмы за ўдзел у спробе падкупіць прысяжную падчас працэсу ў справе аб махлярстве з праграмай харчаваньня дзяцей.

Паводле Міністэрства юстыцыі ЗША, Фарах і ягоныя саўдзельнікі знайшлі ў інтэрнэце зьвесткі пра адну з прысяжных, высьветлілі яе адрас, сачылі за домам і адсочвалі яе перамяшчэньні.

2 чэрвеня 2024 году ўдзельніца змовы Ладан Махамэд Алі прынесла да дому прысяжнай пакет са $120 тысячамі наяўнымі. За гэтыя грошы ад жанчыны патрабавалі прагаласаваць за апраўдальны вэрдыкт. У выпадку спрыяльнага рашэньня ёй абяцалі дадатковую выплату.

Прысяжная неадкладна паведаміла пра спробу падкупу праваахоўным органам. На наступны дзень суд загадаў Фараху перадаць сьледчым свой тэлефон, але перад гэтым ён скінуў iPhone да заводзкіх наладаў, спрабуючы выдаліць доказы.

Раней Фарах ужо быў асуджаны на 28 гадоў турмы за ўдзел у схеме Feeding Our Future, празь якую былі скрадзеныя дзясяткі мільёнаў даляраў з фэдэральнай праграмы харчаваньня дзяцей падчас пандэміі COVID-19. Суд таксама абавязаў яго выплаціць амаль $48 мільёнаў кампэнсацыі.

Пракуратура сьцьвярджала, што Фарах і ягоныя партнэры атрымалі больш за $47 мільёнаў, падаючы фальшывыя зьвесткі пра нібыта выдадзеныя 18 мільёнаў порцыяў ежы. Сам Фарах, паводле сьледзтва, прысвоіў больш за $8 мільёнаў.

«Умяшаньне ў працу прысяжных зьяўляецца нападам на сумленнасьць судоў і асновы нашай дэмакратыі. Гэты прысуд пасылае адназначны сыгнал: правасудзьдзе не прадаецца», — заявіў фэдэральны пракурор Дэніэл Роўзэн.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі