Емэнскія хусіты захапілі Вялікі і Малы Ханіш у паўднёвай частцы Чырвонага мора. Associated Press паведамляе пра разьмяшчэньне хусіцкіх сілаў на астравах пасьля адыходу сотняў вайскоўцаў, ляяльных міжнародна прызнанаму ўраду Емэну.
Новы тэрытарыяльны здабытак узмацняе пазыцыі хусітаў каля Баб-эль-Мандэбу, аднаго з ключавых марскіх маршрутаў паміж Чырвоным морам і Індыйскім акіянам. На мінулым тыдні групоўка ўжо захапіла порт Моха і востраў Маю́н непасрэдна ў праліве. Reuters раней незалежна паведамляў пра прасоўваньне хусітаў да астравоў Ханіш.
Гэта мае асаблівае значэньне цяпер, калі Саудаўская Арабія выкарыстоўвае Чырвонае мора як альтэрнатыўны маршрут для экспарту нафты на фоне вайны з Іранам і абмежаваньняў суднаходзтва праз Армузкую пратоку. Захоп новых астравоў не азначае поўнага кантролю хусітаў над Баб-эль-Мандэбам, але пашырае іх магчымасьці пагражаць суднаходзтву і саудаўскім пастаўкам нафты.