Румынія паведаміла, што ў нядзелю а 10:13 яе F-16 зьбіў дрон, які ўвайшоў у нацыянальную паветраную прастору над тэрытарыяльнымі водамі ў раёне Суліна-Хілія. Паводле Міністэрства абароны, апарат быў нейтралізаваны прыблізна за 12 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Суліны.
Гэта ўжо трэці за тры дні выпадак, калі румынскія вайскоўцы зьбіваюць дрон каля мяжы з Украінай. AP піша, што паходжаньне двух апошніх апаратаў яшчэ расьсьледуецца, а раней зьбіты дрон румынскі бок ужо ідэнтыфікаваў як Shahed, які Расея выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны.
Прэзыдэнт Нікушор Дан назваў паўторныя парушэньні паветранай прасторы Румыніі, а значыць і NATO, «недапушчальнымі і невыноснымі». Бухарэст таксама выклікаў расейскага амбасадара, паведаміла AP.