23 лістапада 2026 году. Галоўныя падзеі дня ў пяці матэрыялах «Варты».
ВАЙНА ВА ЎКРАІНЕ
У Дымеры Кіеўскай вобласьці колькасьць загінулых пасьля расейскага ўдару па жылым доме вырасла да 11, сярод ахвяраў ёсьць дзіця. Яшчэ два чалавекі лічацца зьніклымі бязь вестак. Поўны матэрыял.
Украіна ўзяла на сябе адказнасьць за атаку на расейскі карвэт «Мэркурый» каля лібійскага порту Бэнгазі. Зяленскі таксама паведаміў пра ўдар па сухагрузе «Ангара». Поўны матэрыял.
БЯСЬПЕКА ЭЎРОПЫ
NATO пацьвердзіла рашэньне выдзеліць Польшчы самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня AWACS пасьля падзеньня трох расейскіх ракетаў Х-101. Поўны матэрыял.
БЕЛАРУСЬ
Адкрыўся сайт BELIMA, праект захаваньня архіваў незалежнай беларускай журналістыкі. Паўнавартасны запуск бібліятэкі заплянаваны на 2027 год. Поўны матэрыял.
ЗША. ІМІГРАЦЫЯ
Іміграцыйная апэляцыйная рада ЗША скасавала прэцэдэнт, які дазваляў падаўжаць тэрмін апэляцыі з прычыны выключных абставінаў. Рашэньне закранае прымяненьне 30-дзённага тэрміну падачы. Поўны матэрыял.