Вайна ва Ўкраіне
У Дымеры пад Кіевам пасьля ўдару расейскага дрона па жылым доме пацьверджаная гібель чатырох чалавек. З-пад завалаў выратавалі хлопчыка, яшчэ дзесяць чалавек заставаліся зьніклымі. Падрабязнасьці.
У Вішнёвым пад Кіевам расейскі дрон ударыў па супэрмаркеце: трое загінулых і 15 пацярпелых, сярод якіх трое дзяцей. Поўны матэрыял.
Бясьпека Эўропы
Польская пракуратура паведаміла, што ў трох месцах падзеньня аб’ектаў знойдзеныя фрагмэнты расейскіх крылатых ракетаў Х-101. Раней адзін з аб’ектаў меркавана лічылі дронам. Што ўстанавілі сьледчыя.
ЗША
Прэзыдэнт Дональд Трамп падпісаў указ, які абавязвае фэдэральных падрадчыкаў паведамляць адміністрацыі пра запыты Кангрэсу і ўзгадняць раскрыцьцё пэўнай інфармацыі. Апанэнты аспрэчваюць канстытуцыйную абгрунтаванасьць абмежаваньняў. Пра ўказ і спрэчку.
Беларусь
Памёр беларускі пісьменьнік, гісторык і выдавец Анатоль Тарас. Яму было 82 гады. Ён пакінуў каля ста аўтарскіх і ўкладальніцкіх кніг, у тым ліку пра беларускую гісторыю і нацыянальную ідэю. Пра ягонае жыцьцё і працу.
На што зьвярнуць увагу
На 23 лістапада прызначанае надзвычайнае паседжаньне Рады NATO ў сувязі з падзеньнем ракетаў у Польшчы. Варшава мае прадставіць прапановы ўзмацненьня абароны ўсходняй мяжы Альянсу.