Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У М’янме авіяўдары па месцы падрыхтоўкі вясельля і жылых кварталах забілі сама меней 30 чалавек 22 minutes таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

АСНОЎНАЕ ЗА ЎЧОРА

Галоўнае за 26 кастрычніка: прысуд у Швайцарыі, высновы ААН і дапамога Ўкраіне

Пяць галоўных сюжэтаў 26 кастрычніка: прысуд Юрыю Гараўскаму, зварот былых палітвязьняў, высновы камісіі ААН пра расейскія ўдары, рашэньне ЭЗ аб дапамозе Ўкраіне і дазвол Эгіпту на вайсковую дапамогу Саудаўскай Арабіі.

Графіка «Варты»

Беларусь

Швайцарскі суд прызнаў Юрыя Гараўскага вінаватым у гвалтоўным зьнікненьні Анатоля Красоўскага і прызначыў два гады зьняволеньня ўмоўна. Поўны матэрыял.

73 былыя беларускія палітвязьні зьвярнуліся да эўрапейскіх кіраўнікоў з заклікам дамагацца вызваленьня зьняволеных і спыненьня рэпрэсіяў. Поўны матэрыял.

Вайна ва Ўкраіне

Міжнародная сьледчая камісія ААН кваліфікавала расейскія атакі на грамадзянскую энэргасыстэму Ўкраіны як ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці. Поўны матэрыял.

Рада ЭЗ ухваліла выкарыстаньне каля 4,9 мільярда эўра з Эўрапейскага фонду міру для кампэнсацыі раней перададзенай Украіне вайсковай дапамогі і падрыхтоўкі вайскоўцаў. Поўны матэрыял.

Блізкі Ўсход

Парлямэнт Эгіпту дазволіў прэзыдэнту аказаць вайсковую дапамогу Саудаўскай Арабіі на фоне атак хусітаў. Якія сілы могуць быць задзейнічаныя і калі, пакуль не абвешчана. Поўны матэрыял.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі