Аляксандар Лукашэнка 28 верасьня падпісаў указ аб вызваленьні Андрэя Дапкюнаса ад пасады амбасадара Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Славеніі, а таксама ад пасадаў пастаяннага прадстаўніка пры міжнародных арганізацыях у Вене і пры АБСЭ. Прэс-служба Лукашэнкі пазначыла падставу: выхад у адстаўку.
Дапкюнас быў прызначаны амбасадарам у Аўстрыі ў ліпені 2020 году. У апошнія месяцы ён выступаў на паседжаньнях АБСЭ з рэзка крытычнымі заявамі пра Ўкраіну. Публічных зьвестак пра сувязь гэтых выступаў з адстаўкай няма.