У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга колькасьць пацьверджаных выпадкаў хваробы, выкліканай вірусам Эболы Бундыбуджё, дасягнула 8 067. Паводле актуальных даных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, на 26 верасьня памерлі 3 901 чалавек, а выпадкі зафіксаваныя ў 63 мэдычных зонах сямі правінцыяў.
Успышка пачалася ў траўні і працягвае пашырацца. САЗ ацэньвала рызыку ў самой ДР Конга як вельмі высокую, а для суседніх краінаў — як высокую. Associated Press паведамляе пра недахоп мэдычных работнікаў. САЗ асобна адзначае праблемы са своечасовым выяўленьнем выпадкаў і доступам да ранняй і належнай дапамогі.
Гэта найбуйнейшая зарэгістраваная ўспышка Эболы ў гісторыі ДР Конга. Для вірусу Бундыбуджё няма вакцыны з даказанай клінічнай эфэктыўнасьцю ў людзей; САЗ рэкамэндуе выкарыстоўваць ліцэнзаваную вакцыну Ervebo супраць гэтага варыянту толькі ў межах дасьледчых пратаколаў.