SpaceX у панядзелак упершыню вывела Starship на арбіту Зямлі. Карабель стартаваў са Starbase на поўдні Тэхасу. Падчас узьлёту адзін з рухавікоў Starship адключыўся раней часу, але ён ужо ня быў патрэбны, і кіраўнікі палёту дазволілі працягнуць місію.
Гэта 14-ы поўнамаштабны палёт Starship і першы, у якім карабель дасягнуў арбіты. Папярэднія 13 выпрабаваньняў праходзілі па субарбітальных траекторыях. Цяперашняя місія прадугледжвае шэсьць абаротаў вакол Зямлі і палёт на вышыні каля 275 км; Starship таксама нясе 26 спадарожнікаў Starlink новага пакаленьня.
Арбітальны палёт — важны тэхнічны этап для праграмы Starship, якую SpaceX плянуе выкарыстоўваць для запуску спадарожнікаў і ў месяцовай праграме NASA Artemis. Паводле пляну місіі, першая ступень Super Heavy павінна была прывадніцца ў Мэксыканскім заліве, а сам Starship пасьля амаль дзесяцігадзіннага палёту — у Ціхім акіяне каля ўзьбярэжжа Чылі.