Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Газе ізраільскі ўдар забіў двух супрацоўнікаў «Лекараў бязь межаў»: арганізацыя патрабуе расьсьледаваньня 1 гадзіна таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЫ Ў СЬВЕЦЕ

У Грузіі затрымалі 59 замежнікаў, сярод якіх ёсьць беларусы

МУС Грузіі 27 лістапада паведаміла пра затрыманьне 59 замежнікаў, сярод якіх ёсьць грамадзяне Беларусі. Затрыманыя знаходзяцца ў міграцыйным цэнтры, праводзяцца працэдуры выправаджэньня з краіны. Колькасьць беларусаў не ўдакладняецца.

Графіка «Варты»

Міграцыйны дэпартамэнт Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі паведаміў 27 лістапада пра затрыманьне 59 замежных грамадзянаў падчас праверак захаваньня іміграцыйнага заканадаўства. Сярод затрыманых ёсьць грамадзяне Беларусі.

Паводле грузінскага МУС, праверкі праводзіліся ў розных рэгіёнах краіны. Ведамства сьцьвярджае, што затрыманыя знаходзіліся ў Грузіі з парушэньнем закону пра прававое становішча замежнікаў і асобаў без грамадзянства.

У сьпісе краінаў грамадзянства затрыманых, акрамя Беларусі, названыя Азэрбайджан, Емэн, Індыя, Камэрун, Кітай, Лібан, Пакістан, Расея, Туркмэністан, Турэччына, Узбэкістан і Ярданія.

Затрыманых разьмясьцілі ў цэнтры часовага ўтрыманьня Міграцыйнага дэпартамэнту. Паводле МУС, адносна іх праводзяцца працэдуры выправаджэньня з краіны.

Дакладную колькасьць беларусаў сярод 59 чалавек грузінскія ўлады не назвалі. Зьвестак пра тое, колькі рашэньняў пра дэпартацыю ўжо прынята, у паведамленьні няма.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі