Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Газе ізраільскі ўдар забіў двух супрацоўнікаў «Лекараў бязь межаў»: арганізацыя патрабуе расьсьледаваньня 3 гадзіны таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

АСНОЎНАЕ ЗА ЎЧОРА

Асноўнае за 16 лістапада: удары па Кіеве, напружаньне ў Армузкай пратоцы і рашэньне суду ЗША

Пяць галоўных сюжэтаў 16 лістапада: ракетная атака на Кіеў, інцыдэнт з танкерам у Армузкай пратоцы, судовае рашэньне ў ЗША, справа байцоў палка Каліноўскага і паліцэйскія дроны ў Менску.

Графіка «Варты»

16 лістапада 2026 году. Галоўныя падзеі дня ў Беларусі, ЗША і сьвеце.

Вайна ва Ўкраіне

Расейскія войскі позна ўвечары атакавалі Кіеў ракетамі. Паводле папярэдніх зьвестак мэра Віталя Клічко, пашкоджаныя два масты, у частцы сталіцы ўзьніклі перабоі з вадой і ацяпленьнем. Поўны матэрыял.

Блізкі Ўсход

У Армузкай пратоцы снарад трапіў у танкер, выклікаўшы пажар у машынным аддзяленьні. Паводле брытанскай службы марской бясьпекі, пацярпелых няма. Поўны матэрыял.

Злучаныя Штаты

Фэдэральны суд Масачусэтсу скасаваў новыя абмежаваньні тэрмінаў знаходжаньня замежных студэнтаў, удзельнікаў абменаў і прадстаўнікоў СМІ. Урад можа абскардзіць рашэньне. Поўны матэрыял.

Беларусь

Генэральная пракуратура паведаміла пра перадачу ў суд справы пяці байцоў палка Каліноўскага. Сярод абвінавачаньняў названыя тэрарызм і змова з мэтай захопу ўлады. Поўны матэрыял.

МУС Беларусі зьбіраецца выпрабаваць у Менску аўтаномныя паліцэйскія дроны, у тым ліку для назіраньня за масавымі мерапрыемствамі. Поўны матэрыял.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі