ЗША
Дэмакрат Скот Колам перамог рэспубліканку Сіндзі Гайд-Сміт на выбарах у Сэнат ад Місісіпі, паводле Associated Press. Гэта першая перамога дэмакрата ў сэнацкай гонцы ў штаце з 1982 году. Афіцыйнае зацьвярджэньне вынікаў яшчэ наперадзе. Поўная навіна.
БЯСЬПЕКА
Пракуратура ЗША абвінаваціла трох мужчын у падрыхтоўцы тэракту супраць амэрыканскай авіябазы Фэрфард у Брытаніі. Сьледзтва зьвязвае іх з іранскімі ўзброенымі арганізацыямі. Віна абвінавачаных у судзе не даказаная. Поўная навіна.
Кіраўнік Вышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану Мохсэн Рэзаі заявіў, што Тэгеран не перадасьць узбагачаны ўран за мяжу, і прыгразіў ударамі па амэрыканскіх базах у выпадку новых атак ЗША. Поўная навіна.
УКРАІНА І ЭЎРОПА
Украіна і Расея пацьвердзілі дамоўленасьць пра маштабны абмен ваеннапалоннымі пасьля перамоваў у Абу-Дабі. Дата і колькасьць удзельнікаў яшчэ не ўзгодненыя, пагадненьня аб спыненьні вайны няма. Поўная навіна.
У Літве знайшлі абломкі ракеты зьнішчальніка NATO пасьля няўдалай спробы зьбіць бесьпілётнік. Паходжаньне дронаў, празь якія краіны Балтыі абвяшчалі паветраныя трывогі, пакуль не ўстаноўленае. Поўная навіна.