Вайна ва Ўкраіне
У Абу-Дабі пачаліся трохбаковыя перамовы ЗША, Украіны і Расеі аб умовах спыненьня вайны і гарантыях бясьпекі, але пазыцыі Кіева і Масквы застаюцца рознымі. Поўны матэрыял.
Расея атакавала пяць буйных энэргетычных падстанцыяў Украіны. Паводле ўкраінскіх уладаў, загінулі два чалавекі, у некалькіх рэгіёнах узьніклі перабоі з электрычнасьцю. Поўны матэрыял.
Трагедыя ў Баўгарыі
У дзьвюх масавых аварыях на аўтамагістралі «Тракія» сутыкнуліся 86 транспартных сродкаў, загінулі 11 чалавек, 51 пацярпелага шпіталізавалі. На 11 лістапада абвешчаная нацыянальная жалоба. Поўны матэрыял.
Беларусь
У дзяржаўны сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключылі кнігу пра зьнікненьне Юрыя Захаранкі і закрыты чат адвакатаў Менскай гарадзкой калегіі. Поўны матэрыял.
Эканоміка ЗША
Спажывецкія цэны ў кастрычніку вырасьлі на 0,4%, харчаваньне падаражэла на 0,5%, а энэргія на 0,7%, паведаміла Бюро статыстыкі працы ЗША. Поўны матэрыял.