4 лістапада 2026 году. Пяць галоўных сюжэтаў дня.
Вайна ва Ўкраіне
Расея атакавала Ўкраіну 310 бесьпілётнікамі. Паводле ўкраінскіх Паветраных сілаў, 272 зь іх зьбітыя або падаўленыя. У Кіеве і навакольлі ўзьніклі перабоі з электрычнасьцю і вадой. Поўная навіна.
Рэпрэсіі ў Беларусі
МУС паведаміла пра затрыманьне пяці чалавек за камэнтары пра чыноўнікаў і міліцыю. Сілавікі апублікавалі відэа затрыманых, а прадстаўнік ведамства дапусьціў крымінальны перасьлед. Поўная навіна.
Беларускае грамадзтва
«Хрысьціянская візія» выявіла новыя зьвесткі пра ліквідацыю лютэранскіх грамадаў. Усяго за 2024–2026 гады вядома пра ліквідацыйныя рашэньні і выключэньні з рэестраў адносна 13 рэлігійных арганізацыяў. Поўная навіна.
Выбары ў ЗША
Associated Press спрагназавала перамогу дэмакрата Джэймза Таларыкі над рэспубліканцам Кенам Пэкстанам на выбарах у Сэнат ЗША ад Тэхасу. Паводле апублікаванага матэрыялу, гэта першая перамога дэмакрата на такіх выбарах у штаце з 1988 году. Поўная навіна.
Эўропа
Міністар транспарту Гішпаніі Оскар Пуэнтэ абвясьціў пра адстаўку пасьля чыгуначнай катастрофы 28 кастрычніка, у якой загінулі 69 чалавек. Поўная навіна.