Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Алешках завяршылася лякальнае замірэньне паміж Украінай і Расеяй 5 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ І ВАЙНА

Украіна ўвяла санкцыі супраць менскага прадпрыемства праз сувязь з расейскай спадарожнікавай праграмай

30 кастрычніка Ўкраіна абвясьціла санкцыі супраць менскага прадпрыемства «Аэракасьмічныя прыборы» ў межах пакету супраць удзельнікаў расейскага праекту спадарожнікавай сувязі «Рассвет». Абмежаваньні закранулі дзесяць кампаніяў і 19 грамадзянаў Расеі. Сувязь беларускага прадпрыемства з праектам указалі ўкраінскія ўлады.

Графіка «Варты»

Украіна ўвяла санкцыі супраць менскага прадпрыемства «Аэракасьмічныя прыборы». Яго ўключылі ў пакет абмежаваньняў супраць арганізацый, якія, паводле ўкраінскіх уладаў, удзельнічаюць у стварэньні расейскай сыстэмы спадарожнікавай сувязі «Рассвет».

Пра санкцыі 30 кастрычніка паведаміла Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Адпаведныя рашэньні ўведзеныя ў дзеяньне ўказамі прэзыдэнта Ўладзімера Зяленскага.

У пакет адносна спадарожнікавай праграмы ўвайшлі дзесяць кампаніяў і 19 грамадзянаў Расеі. Сярод арганізацыяў названыя распрацоўшчык сыстэмы «Бюро 1440», зьвязаныя зь ім прадпрыемствы і беларуская кампанія «Аэракасьмічныя прыборы».

Паводле ўкраінскай Рады нацыянальнай бясьпекі, менскае прадпрыемства займаецца распрацоўкай і стварэньнем дасьледных узораў для аэракасьмічных сыстэмаў. Украінскія ўлады зьвязваюць яго з праектам «Рассвет», але канкрэтны аб’ём удзелу кампаніі ў гэтай праграме незалежна не пацьверджаны.

Расея распрацоўвае ўласную нізкаарбітальную спадарожнікавую сетку. Украінскі бок мяркуе, што яе могуць выкарыстоўваць для сувязі паміж вайсковымі падразьдзяленьнямі, кіраваньня бесьпілётнікамі і навядзеньня ракет.

Асобным санкцыйным рашэньнем Украіна ўвяла абмежаваньні супраць 39 суднаў расейскага ценявога флёту, якія, паводле Кіева, задзейнічаныя ў экспарце энэрганосьбітаў.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі