27 кастрычніка. Пяць галоўных сюжэтаў дня.
Вайна ва Ўкраіне
Расейскі ўдар па Кіеве забраў жыцьцё аднаго чалавека. Пашкоджаныя шпіталі, унівэрсытэт і мост. Падрабязнасьці.
У акупаваных Алешках пачалося мясцовае спыненьне агню для гуманітарнай апэрацыі. Украінскія вайскоўцы пацьвердзілі выкананьне дамоўленасьці расейскім бокам раніцай, але дастаўка дапамогі і эвакуацыя на той момант яшчэ не пачаліся. Поўны матэрыял.
Злучаныя Штаты
Вярхоўны суд ЗША адмовіўся аднавіць магчымасьць прыпыняць частку дэпартацыйных справаў. Пра судовае рашэньне.
Беларусь
Тром фігурантам справы ByPol прысудзілі ад 17 да 25 гадоў зьняволеньня. Падрабязнасьці прысудаў.
Блізкі Ўсход
Хусіты заявілі пра ракетны ўдар па найбуйнейшым нафтаперапрацоўчым заводзе Саудаўскай Арабіі. Каля нафтавага тэрмінала тушылі пажар. Што вядома.