Беларусь
Швайцарскі суд прызнаў Юрыя Гараўскага вінаватым у гвалтоўным зьнікненьні Анатоля Красоўскага і прызначыў два гады зьняволеньня ўмоўна. Поўны матэрыял.
73 былыя беларускія палітвязьні зьвярнуліся да эўрапейскіх кіраўнікоў з заклікам дамагацца вызваленьня зьняволеных і спыненьня рэпрэсіяў. Поўны матэрыял.
Вайна ва Ўкраіне
Міжнародная сьледчая камісія ААН кваліфікавала расейскія атакі на грамадзянскую энэргасыстэму Ўкраіны як ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці. Поўны матэрыял.
Рада ЭЗ ухваліла выкарыстаньне каля 4,9 мільярда эўра з Эўрапейскага фонду міру для кампэнсацыі раней перададзенай Украіне вайсковай дапамогі і падрыхтоўкі вайскоўцаў. Поўны матэрыял.
Блізкі Ўсход
Парлямэнт Эгіпту дазволіў прэзыдэнту аказаць вайсковую дапамогу Саудаўскай Арабіі на фоне атак хусітаў. Якія сілы могуць быць задзейнічаныя і калі, пакуль не абвешчана. Поўны матэрыял.