Вайна ва Ўкраіне. Украіна і Расея абмянялі па 270 палонных. Сярод вернутых ва Ўкраіну, паводле Ўладзімера Зяленскага, былі дзевяць грамадзянскіх асобаў. Абмен адбыўся празь Беларусь. Поўны матэрыял.
Гуманітарная апэрацыя. Украіна і Расея пацьвердзілі дамоўленасьць пра мясцовае спыненьне агню для дапамогі і эвакуацыі жыхароў акупаваных Алешак. Белы дом называе датай пачатку 29 кастрычніка. Падрабязнасьці.
Бясьпека Чорнага мора. Каля румынскага порту Канстанца пасьля ўдару дрона затануў карабель Khoryv. Адзін марак загінуў, трое зьніклі, дзевяць чалавек выратаваныя. Поўны матэрыял.
Трагедыя ў Ярданіі. Узброеныя нападнікі адкрылі агонь падчас пахаваньня каля грэцкай праваслаўнай царквы ў правінцыі Карак. Загінулі сем чалавек. Поўны матэрыял.
ЗША і выбары. Міністэрства юстыцыі ЗША зьвярнулася ў суд праз правілы падліку галасоў на выбарах у Сэнат на Алясцы. Спрэчка датычыцца ўмоваў уліку галасоў за аднаго з кандыдатаў. Падрабязнасьці.