Каліфорнія 27 верасьня афіцыйна дадала два галоўныя мусульманскія сьвяты — Eid al-Fitr і Eid al-Adha — у пералік сьвятаў штату. Губэрнатар Гэвін Ньюсам падпісаў AB 2017.
Гэта не азначае аўтаматычнага закрыцьця судоў, дзяржаўных установаў, школ або бізнэсаў. Закон асобна выключае гэтыя даты з судовых выходных, дазваляе школам і community colleges закрывацца паводле мясцовых дамоўленасьцяў, а дзяржаўным і школьным работнікам — выкарыстоўваць існы адпачынак або holiday credit.
У Тэхасе падыход іншы. 18 лістапада 2025 году губэрнатар Грэг Эбат сваёй праклямацыяй прызнаў «Братоў-мусульманаў» і Council on American-Islamic Relations (CAIR) замежнымі тэрарыстычнымі і транснацыянальнымі злачыннымі арганізацыямі паводле права штату. Праклямацыя, сярод іншага, забараняе ахопленым ёю арганізацыям і асобам набываць зямлю ў Тэхасе. Гэта менавіта тэхаскі прававы статус, а не фэдэральнае прызнаньне CAIR замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй.
Флорыда ў 2026 годзе стварыла асобны заканадаўчы мэханізм для такіх прызнаньняў. HB 1471 набыў моц 1 ліпеня. 29 верасьня Рон ДэСантыс і Кабінэт Флорыды зацьвердзілі прызнаньне CAIR, «Братоў-мусульманаў» і руху antifa тэрарыстычнымі арганізацыямі паводле права штату. Паводле апублікаванай працэдуры, гэтыя прызнаньні павінны набыць моц 5 лістапада. CAIR аспрэчвае рашэньне ў фэдэральным судзе.
Каліфорнія — афіцыйнае прызнаньне двух ісламскіх сьвятаў. Тэхас — штатнае тэрарыстычнае прызнаньне CAIR і «Братоў-мусульманаў». Флорыда — асобны закон і зацьверджаныя паводле яго прызнаньні.
Высновы кожны можа зрабіць сам.