Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Вярхоўны суд ЗША дазволіў пакуль працягваць дэпартацыі ў трэція краіны 9 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

СЬВЕТ

У Марока ўпершыню прэм’ер-міністаркай стала жанчына

Кароль Махамэд VI прызначыў Фаціму Эзахру Эль-Мансуры кіраўніцай ураду Марока пасьля перамогі яе партыі на выбарах; яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе ў краіне.

Графіка «Варты»

Кароль Марока Махамэд VI 29 верасьня прызначыў Фаціму Эзахру Эль-Мансуры кіраўніцай ураду і даручыў ёй сфармаваць новы кабінэт. Яна стала першай жанчынай на пасадзе кіраўніка ўраду Марока.

Прызначэньне адбылося пасьля парлямэнцкіх выбараў 23 верасьня, на якіх Партыя сапраўднасьці і сучаснасьці Эль-Мансуры атрымала найбольшую колькасьць месцаў у Палаце прадстаўнікоў — 97 з 395. Абсалютнай большасьці партыя ня мае, таму ёй патрэбная кааліцыя.

Паводле Канстытуцыі Марока, кароль прызначае кіраўніка ўраду з партыі, якая атрымала найбольшую колькасьць месцаў у Палаце прадстаўнікоў. Да прызначэньня Эль-Мансуры была міністаркай тэрытарыяльнага плянаваньня і мэркай Маракешу.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі