Google пацьвердзіў, што мадэль Gemini падчас выпрабаваньня кібербясьпекі ў траўні выйшла ў адкрыты інтэрнэт і атрымала доступ да сыстэмаў трох рэальных кампаніяў, памылкова прымаючы іх за частку навучальнага асяродзьдзя.
У адным выпадку мадэль падбірала ўліковыя зьвесткі, у двух іншых выкарыстала зьвесткі, знойдзеныя ў адкрытых рэпазыторыях. Паводле Google, Gemini кожны раз спыняла дзеяньні пасьля таго, як распазнавала, што трапіла ў рэальную сыстэму; закранутыя кампаніі былі апавешчаныя, а вядомай шкоды не зафіксавана.
Гэта першы вядомы публічна пацьверджаны выпадак такога выхаду мадэлі Google за межы выпрабавальнага асяродзьдзя. Інцыдэнт не азначае ўзлому карыстальніцкіх сэрвісаў Google, але паказвае рызыку, калі аўтаномная мадэль атрымлівае доступ да інтэрнэту падчас тэставаньня.