Служба мытнай і памежнай аховы ЗША (CBP) выпусьціла новае афіцыйнае прыкладаньне DHS Trusted Traveler, якое аб’ядноўвае функцыі Global Entry і кіраваньня праграмамі для давераных падарожнікаў (Trusted Traveler Programs) у адным месцы.
Праз новае прыкладаньне ўдзельнікі Global Entry могуць пацьвярджаць прыбыцьцё ў ЗША ў тых пунктах, дзе падтрымліваецца мабільны ўезд, а таксама кіраваць сяброўствам. Для Global Entry, NEXUS, SENTRI і FAST даступныя падача або паўторная падача заявы, праверка статусу, абнаўленьне зьвестак, запіс на інтэрвію і падаўжэньне сяброўства.
🍎 iPhone / iPad: App Store
🤖 Android: Google Play
У App Store прыкладаньне называецца DHS Trusted Traveler і патрабуе iOS 18.0 або навейшую. У Google Play распрацоўнікам пазначана Служба мытнай і памежнай аховы ЗША. Старое прыкладаньне Trusted Traveler Programs ужо паказвае карыстальнікам паведамленьне пра пераход на новае аб’яднанае прыкладаньне.
Сам Global Entry пры гэтым не закрываецца і наноў падаваць заяву толькі празь зьмену прыкладаньня не патрабуецца.