Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Газе ізраільскі ўдар забіў двух супрацоўнікаў «Лекараў бязь межаў»: арганізацыя патрабуе расьсьледаваньня 3 гадзіны таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

САНКЦЫІ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ

Восем краінаў далучыліся да новых санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі

Восем дзяржаваў-партнэраў узгаднілі нацыянальную палітыку з новым санкцыйным рашэньнем ЭЗ па Беларусі.

Графіка «Варты»

Албанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвэгія і Ўкраіна ўзгаднілі сваю палітыку з новым санкцыйным рашэньнем Эўразьвязу адносна Беларусі.

Рада ЭЗ паведаміла пра гэта 18 жніўня. Сам санкцыйны пакет быў прыняты 23 ліпеня ў адказ на ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Меры пашыраюць абмежаваньні на тавары і тэхналёгіі, здольныя ўзмацніць вайсковы і абаронны сэктар Беларусі. Яны таксама закранаюць частку імпарту, які дае рэжыму даход, і пашыраюць забарону для грамадзян і рэзыдэнтаў Беларусі валодаць, кантраляваць або займаць кіроўныя пасады ў кампаніях ЭЗ, што аказваюць паслугі з крыптаактывамі.

Адначасова рашэньне захоўвае выключэньні, неабходныя для працы грамадзкай інтэрнэт-інфраструктуры ў Беларусі.

Далучэньне васьмі краінаў не стварае новага асобнага пакету, але пашырае геаграфію яго прымяненьня і ўскладняе абыход абмежаваньняў праз дзяржавы-партнэры ЭЗ.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі