18 жніўня ў многіх раёнах Беларусі тэмпэратура паветра падымецца да +30…+34°C. МНС са спасылкай на Белгідрамет выпусьціла папярэджаньне пра неспрыяльную зьяву надвор’я.
Найбольш горача будзе на паўднёвым усходзе краіны, дзе чакаецца да +34°C. На паўночным захадзе тэмпэратура будзе каля +26°C. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, а ўдзень месцамі парывы ветру могуць дасягаць 15–20 м/с.
МНС папярэджвае, што сьпёка павялічвае рызыку прыродных і бытавых пажараў, цеплавых удараў, здарэньняў на вадзе і аварый на дарогах. Таксама магчымыя перабоі з электразабесьпячэньнем.