Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Алешках завяршылася лякальнае замірэньне паміж Украінай і Расеяй 7 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІТЫКА

Каардынацыйная Рада стварыла сталую камісію па бюджэце

Каардынацыйная Рада 55 галасамі стварыла сталую бюджэтную камісію з правам аналізаваць выкананьне бюджэту і запытваць фінансавыя дакумэнты.

Графіка «Варты»

Каардынацыйная Рада стварыла сталую камісію па бюджэце. За прапанову прагаласавалі 55 дэлегатаў, адзін быў супраць, яшчэ адзін устрымаўся. У галасаваньні ўзялі ўдзел 57 з 80 дэлегатаў.

Камісія будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы бюджэтнай палітыкі, аналізаваць праект і выкананьне бюджэту, сачыць за працэдурамі прыняцьця фінансавых і расходных рашэньняў і рыхтаваць заключэньні для Агульнага паседжаньня КР.

Яна таксама атрымала права запытваць у органаў і службовых асобаў КР дакумэнты і інфармацыю, патрэбныя для кантролю бюджэтнага працэсу. Тэрмін адказу на такія запыты складае да 15 дзён.

Камісію ўзначаліў Дзьмітры Грыгалая, ягоным намесьнікам стаў Дзяніс Герасімчык. У склад таксама ўвайшлі Лізавета Пракопчык, Іна Шырокая і Ўладзімер Шанцаў. Камісія будзе дзейнічаць да завяршэньня кадэнцыі Каардынацыйнай Рады IV скліканьня.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі